Традыцыйны жаночы строй канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст. у кантэксце абрадавай культуры Гомельшчыны. Самае галоўнае, на што звяртаецца ўвага дадзенай выставы, гэта не толькі знешняя прыгажосць традыцыйнга жаночага адзення, а яшчэ і абрадавая сімволіка кожнага элемента адзення, кожнага арнаменту, што старанна ткаўся ці вышываўся на кашулі.