На выставе можна пабачыць цікавыя іканаграфічныя вобразы “нябесных воінаў” у беларускім народным іканапісе: “Іаан Воін”, “Архангел Міхаіл”, “Георгій Пабеданосец”, “Самон, Гурый і Авіў”. Дадатковым вобразным радам прадстаўлена і зброя: наканечнікі стрэл эпохі бронзы, копіі падвесак-абярэгаў ХІ-ХІІ ст.