У студзені 2016 года споўніцца 100 гадоў з дня яго нараджэння. Аргкамітэтам Беларускай Праваслаўнай Царквы распрацавана праграма памятных мерапрыемстваў на 2015-2016 гг., якія прайшлі і яшчэ пройдуць у Мінску, Гомелі, Жыровічах, Докшыцах, на малой радзіме айца Віталія.

Айцец Віталій, у асобе якога спалучаліся высокі прафесіяналізм, лепшыя якасці беларускага менталітэту і глыбокая духоўнасць, яўляе сабою яскравы прыклад дзеяча, кожнае слова якога было аўтарытэтным, значным, неаспрэчным. Яго праца ў Маскве, Міжнародных арганізацыях, талент дыпламата і вучонага спрыялі павышэнню аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, усталяванню міру і стабільнасці ў міждзяржаўных і міжцаркоўных адносінах. Айцец Віталій пражыў годнае жыццё, пераадольваючы цяжкія жыццёвыя абставіны, заўсёды заставаўся верным свайму пастырскаму абавязку. Ён не парываў сувязь са сваёй радзімай, часта бываў у Беларусі, чытаў лекцыі, удзельнічаў у канферэнцыях, наведваў родную Віцебшчыну.