Запрашаем у тайм-кафэ ФЛЭТ 21 лiстапада у 20:00 на канцэрт фолк-фэнтазi гурта "Млын Сонца"!

У рэпертуары гурта "Млын Сонца" ёсць як народныя найгрышы перыяду сярэднявечча і беларуская традыцыйная музыка ў апрацоўцы, так і ўласныя песні. Апошнія з’яўляюцца альбо апрацоўкамі беларускіх народных песень, альбо аўтарскімі кампазіцыямі.

Гурт выкарыстоўвае этнічныя акустычныя інструменты. Некаторыя з іх зрабіў уласнымі рукамі ўдзельнік гурта Цімафей Палунін.