Историк прокомментировал ситуацию с брусчаткой

Историк прокомментировал ситуацию с брусчаткой

В Сети появились фото, на которых видна историческая булыжная мостовая, сохранившаяся практически в идеальном виде до наших дней. Ранее ее, как и многие подобные объекты, буквально закатали в асфальт. При ремонте дороге между улицей Докутович и Полесским мостом, когда прежнее покрытие сняли, мощенная улица вновь появилась. Но ненадолго. Скоро все станет, как было. Ну ремонт же.

Гомельские историки уже не первый год поднимают вопрос сохранения булыжных мостовых в нашем городе, только все бесполезно. Ситуацию с брусчаткой в нашем городе «Сильным новостям» прокомментировал историк, кандидат искусствоведения Евгений Маликов:

— Зараз праводзіцца рэканструкцыя вул. Шаўчэнкі. З-пад асфальта прабілася старая брукаванка канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Выкладзена з добра падагнаных прыродных валуноў. Яна была асновай дарогі з вакзала на станцыю Гомель-Сартавальны. Такіх брукаванак было вельмі шмат у нашым горадзе яшчэ ў другой палове ХХ ст., фактычна ўсе гарадскія вуліцы цэнтру былі такімі. Але, на жаль, такая адметнасць, якая добра кідаецца ў вочы ў сучасных еўрапейскіх гарадах, у нашым горадзе амаль цалкам знікла. Фактычна да сёння захавалася толькі брукаванка на вуліцы Ляшчынскай, у квартале паміж вул. Б.Хмяльніцкага і 30 год БССР. Яшчэ 5 гадоў таму захоўваўся маляўнічы старажытны брукаваны спуск па вуліцы Талстога ў Манастырку, але і яго ўжо залілі асфальтам.

Гарадскія ўлады ўсведамляюць візуальную прывабнасць такога пакрыццця пры стварэнні ўтульнага выгляду вуліц гістарычнага цэнтру — і ў выніку некалькі гадоў таму зрабілі сучасную брукаванку з колатага каменю на вул.Камунараў. Аднак, пры гэтым, тут не можа не здзіўляць спцыфічны падыход — ствараючы абсалютна новую брукаванку насупраць кінатэатра Калініна, мясцовыя ўлады спакойна аддаюць распараджэнне аб замене на плітку старой натуральнай захаванай брукаванкі канца ХІХ ст., што яшчэ некалькі гадоў таму вяла па схілу берага ад сучаснага бару «Кватэрнік» на Баярскім спуску да будынка епархіі (каля пачатку пешаходнага моста праз Сож). Навадзелы ствараем, а рэальна захаванае, аўтэнтычнае, больш за 100-гадовае — знішчаем (пры тым, што брукаванка ад «Кватэрніка» была ў вельмі добрым стане!).

Асабіста я не разумею, што гэта было — неведанне рэалій горада? Разумовая абмежаванасць? Імкненне дэманстратыўна «пераварыць» бюджэтныя грошы? Імкненне метадычна знішчаць усе праявы гісторыі Гомеля па-за межамі парка? Як гараджанін, я гэтага не разумею. Для мяне гэта проста злачынства. У цэлым можна сказаць, што пад асфальтам усіх цэнтральных вуліц горада, пад плошчай Леніна і Кіеўскім спускам ляжаць старажытныя каменныя брукаваныя пакрыцці пачатку ХХ ст. Яны знаходзяцца ў розным стане захаванасці, але пры жаданні можна без вялікіх складанасцяў аднавіць іх. Зараз жа практыка такая, што калі ў час рамонта дарогі трапляюцца гэтыя пакрыцці — іх экскаватарамі выдзяраюць і разам з зямлёй вывозяць на падсыпку гарадской сметніцы на Рэчыцкай шашы. Ніхто гэтыя старыя, адпаліраваныя за стагоддзе камяні спецыяльна не адбірае — пры неабхонасці забрукаваць чарговую «вуліцу Камунараў» за гарадскія грошы набудуць новы колаты брук з Мікашэвіч.

gomel.today
Гомель
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии